Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ГАРАЧЫ Эдуард Мікалаевіч
[1936, Яраслаўль, Расія — ?], акцёр. З дваранскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача. Арыштаваны 25.1.1962 у Мінску па адрасе: вул. К.Лібкнехта, д. 172. Паводле дадзеных следства, Г. з 1957 чытаў і распаўсюджваў сярод сяброў атрыманыя з Масквы рукапісныя зборнікі і анекдоты: пародыю на гімн СССР, прозу Уліціна («Табу», «Анты-Асаркан»). Асуджаны 6.6.1962 за «антысавецкую агітацыю» да 2 гадоў папраўча-працоўных лагераў. У судзе заявіў, «што быў незадаволены савецкай уладай, меркаваў, што сацыялізм будуецца на прыгнёце асобы, што савецкая прамысловасць пабудавана на прыгнёце сялян». Этапаваны ў Дубраўны (былы Цемнікаўскі) канцлагер Мардоўскай АССР (ст. Поцьма). Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага суда Беларусі 9.12.1983. Асабовая справа Г. № 35747-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 92547.
Літ.: 580, с. 592; Тэатральная Беларусь. Т. 1. С. 249.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.