Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » КАСЦЮК Генадзь Адамавіч 

КАСЦЮК Генадзь Адамавіч

[1922, в. Ждановічы Навагрудскага пав., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], удзельнiк антысавецкага падполля. Падчас 2-й сусветнай вайны служыў сакратаром, затым рахункаводам валасной управы ў Ждановічах. У 1943 уступіў у батальён БКА пад камандаваннем Б. Рагулі. Удзельнічаў у баях супраць савецкіх партызан. У 1944 перабраўся ў Германію, дзе быў залічаны салдатам у 30-ю нямецкую дывізію. Пасля яе расфарміравання накіраваны на будаўніцтва абарончых аб’ектаў на Рэйне. У снеж. 1944 служыў у званні фельдфебеля ў 13-м батальёне Вафэн-СС, што дыслакаваўся на тэрыторыі Польшчы. У студз.—сак. 1945 браў удзел у баях супраць савецкіх войск. Пасля капітуляцыі Германіі да 1948 знаходзіўся ў лагеры для перамешчаных асобаў на тэрыторыі Даніі. У 1948 выехаў у Францыю, дзе ўступіў ў Беларускую Незалежную Арганізацыю Моладзі (БНАМ), створаную Я. Філістовічам, быў сакратаром Парыжскага аддзела арганізацыі. У лют. 1952 пры садзейнічанні Б. Рагулі залічаны ў амерыканскую Каўфбейрэнскую разведшколу пад псеўданімам «Бэн». Разам з М. Арцюшэўскім жыў у Міндэльсгайме, адкуль на заняткі дастаўляўся на легкавым аўтамабіле. 27.8.1952 закінуты ў Налібокскую пушчу (в. Кляцішча Івянецкага р-на Маладзечанскай вобл., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл.). Атрымаў заданне збіраць звесткі аб паліт. становішчы ў БССР, адносінах сялян да калектывізацыі. Меў пісьмовыя паўнамоцтвы прэзідэнта Рады БНР М. Абрамчыка па наладжванні сувязей з антысавецкім падполлем на тэрыторыі Беларусі. Накіраваўся ў родную вёску да бацькоў. Затрыманы органамі МДБ БССР 10.9.1952 у запланаваным месцы сустрэчы групы. На судовым працэсе 10—14.11.1955 трыбуналам БВА асуджаны да 25 гадоў пазбаўлення волі. У 1997 пракуратура Рэспублікі Беларусь перагледзела справу і прызнала, што К. не падлягае рэабілітацыі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Літ.: Валаханович И. А. Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944—1953 гг. Мн., 2002.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".