Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ДЭМУХ Мікалай Канстанцінавіч
[1920, в. Квачы Нясвіжскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. — ?], удзельнік пасляваеннага ўзброенага антысавецкага падполля. У жн. 1944 — ліп. 1945 служыў у Савецкай арміі, удзельнічаў у баях, быў паранены. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся на радзіму, дзе ў яго на побытавай глебе пачаліся канфлікты з уладамі. У маі 1946 у Д. быў знойдзены самагонны апарат, за што яго арыштавалі і 7 дзён пратрымалі ў КПЗ Нясвіжскага раённага аддзела НКВД. Вызвалены рашэннем пракурора р-на. Пад пагрозай новага арышту 17.10.1946 перайшоў на нелегальнае становішча, хаваўся ў склепе каля свайго дома, потым у лясах Нясвіжскага р-на. Рабіў спробы вярнуцца да легальнага жыцця, але пасля арышту жонкі, якую асудзілі да 6 месяцаў пазбаўлення волі, канчаткова застаўся ў лесе. У маі 1947 далучыўся да партызанскай групы Івана Раманчука. На працягу 1947—49 удзельнічаў у нападах на партыйна-савецкіх супрацоўнікаў, фінансавых агентаў і служачых унутраных сіл, у рэквізіцыях на поштах і ў крамах. У маі 1949 з групай акружаны на хутары ў Нясвiжскiм р-не. Паранены ў баi, трапiў у палон. У ходзе следства яму інкрымінавалі ўдзел у падпольным «Саюзе барацьбы за вызваленне Беларусі». 17.11.1949 трыбуналам унутраных войск БВА асуджаны да 25 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. У ходзе перагляду справы 10.12.1955 абвінавачанне ва ўдзеле ў падпольнай арганізацыі было знята. На Беларусь вярнуўся ў 1970-х г. Не рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
Літ.: Антысавецкія рухі; Валаханович И.А. Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944—1953 гг. Мн., 2002.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.