Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КУЖАЛЬ Аляксандр Афанасьевіч
[1910, в. Калоднае Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Столінскі р-н Брэсцкай вобл. — 27.4.1938, Масква, НКВД], службовец. З сям’і вясковага настаўніка. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў інжынерам у гарадской тэлефоннай сетцы. Арыштаваны 11.2.1938 у Серпухаве. Асуджаны пастановай камісіі НКВД і пракуратуры СССР 23.3.1938 за «шпіёнскую дзейнасць на карысць Румыніі і Германіі і падрыхтоўку дыверсійных актаў» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3.5.1958. Асабовая справа К. П-52084 захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.