Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » КАВАЛЁВА Хая (Ганна) Мануілаўна 

КАВАЛЁВА Хая (Ганна) Мануілаўна

[1909, мяст. Родня Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімкавіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], бібліятэкар. З купецкай сям’і. Атрымала вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Уступіла ў ВКП(б). Падчас арышту загадчык аддзела спецсховішча бібліятэкі імя Леніна. Арыштавана 30.5.1947 у Мінску па адрасе: вул. Чырвонаармейская, д. 9. Асуджана 27.9.1947 за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана судовай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 29.8.1956. Асабовая справа К. № 7373-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".