Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ВАРОНЧАНКА (ЯСЕНЬКІНА, ЯСЭПКІНА) Хася Самуілаўна
[1908, Мсціслаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], педагог, жонка Аляксандра Варончанкі. З яўрэйскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай у Мінскай вячэрняй школе № 15. Выйшла замуж, гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 20.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Чыгуначная, д. 10, кв. 1. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 28.11.1937 як «член сям’і ворага народа, прыгаворанага да ВМП, і саўдзельніца яго контррэвалюцыйных злачынстваў» да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР (Акмолінск). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Мінскага абл. суда 27.7.1957. Асабовая справа В. № 10634-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.