Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » ДАМБРОЎСКІ Уладзімір Аляксеевіч 

ДАМБРОЎСКІ Уладзімір Аляксеевіч

[1907, в. Патока Гродзенскай губ., цяпер Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл. — 29.11.1937, Томск, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту заатэхнік вучэбнай гаспадаркі Заалагічна-ветэрынарнага тэхнікума. Арыштаваны 5.9.1937 у Томску. Асуджаны 13.11.1937 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай паўстанцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 23.11.1964.

Кр.: Книга памяти томичей.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".