Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ДЗІМАНШТЭЙН Фіма Авелевіч
[1905, мяст. Докшыцы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — 5.1.1938, Віцебск, НКВД], педагог. З яўрэйскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Выкладаў музыку ў Віцебскім медыцынскім ун-це і на Віцебскай фабрыцы «Прафінтэрн». Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 27.11.1937. Асуджаны «тройкай» НКВД 14.12.1937 за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 4.9.1989. Асабовая справа Д. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.