Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ЖЫРКОВІЧ Міхаіл Уладзіміравіч
[1905, Краснастаў, цяпер Польшча — ?], музыкант. З сям’і службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў у Беларускім драматычным тэатры. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 24.8.1944 у Мінску па адрасе: вул. Цнянская, д. 34, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 1.4.1946 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Паўночна-Енісейскім р-не Краснаярскага краю. Вызвалены 24.8.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 4.4.1990. Асабовая справа Ж. № 30738-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.