Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ЖУКОВІЧ Уладзімір Паўлавіч
[1903, Слонім Гродзенскай губ., цяпер Гродзенская вобл. — 11.4.1938, Масква, НКВД], эканаміст, верагодна, брат Канстанціна Жуковіча. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў эканамістам у шахце № 52 Метрабуда. Арыштаваны 13.2.1938 у Маскве па адрасе: зав. Крывы, інтэрнат Метрабуда, д. 16. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 23.3.1938 за «перадачу шпіёнскіх матэрыялаў японскай разведцы» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 22.10.1957. Асабовая справа Ж. захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.