Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ЗАХАРЧАНКА Міхаіл Кандратавіч
[1901, в. Пушкары Віцебскага пав., цяпер Віцебскі p-н; паводле іншых звестак Пушкі Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. — ?], навуковец, верагодна, брат Паўла Захарчанкі. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам аддзела па вывучэнню хвароб буйной pагатай жывёлы Віцебскага навукова-даследчага ветэрынарнага інстытута. Арыштаваны 2.1.1933 у Віцебску па адрасе: Юp’ева Гоpка, д. 19. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.7.1933 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Дзмітpаўскі канцлагер АДПУ Маскоўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Групавая справа З. і інш. № 10333-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.