Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » КРУТАЛЕВІЧ Аляксандр 

КРУТАЛЕВІЧ Аляксандр

[1900 (?) – ?, ГУЛАГ], педагог, матэматык, навуковец. З сялянскай сям’і. Вучыўся ў Празе. У 1920-я г. супрацоўнічаў з Тэрміналагічнай камісіяй наркамата асветы БССР. Прафесар БДУ. Таксама выкладаў у МБПТ. Лічыў, што ў старажытнай і сучаснай бел. мовах дастаткова лінгвістычнага багажу дзеля ўтварэння чыста бел. матэматычнай тэрміналогіі. Свой падручнік па алгебры для сярэдніх школ напісаў, зыходзячы менавіта з такіх пазіцый. У выніку партыйнага ціску на матэматычнай секцыі не былі прыняты прапанаваныя К. тэрміны са старабеларускай мовы. Трапіў у «чорныя спісы», яго імя фігуравала ў сакрэтным дакладзе АДПУ ў ЦК КП(б)Б «Аб беларуска-эсэраўскім шавіністычным руху» ад 29.10.1925, а ў рэзалюцыі камісіі па інтэлігенцыі «Аб праверцы работнікаў навуковых устаноў, вышэйшых навучальных устаноў, тэхнікумаў, асветніцкіх арганізацый на аснове пастановы сакавіцкага (1926) пленума ЦК КП(б)Б» К. быў названы «палітычна нячэсным». Пасля пачатку масавай калектывізацыі сабраў звесткі аб прыбытках і выдатках калгасаў і вылічыў, што калгасніку за працоўны дзень прыпадае 1,5 капейкі. Гэтага К. ужо не маглі дараваць. Паводле звестак Я. Кіпеля арыштаваны і расстраляны.

Літ.: Кіпель Я. Эпізоды. Нью Ёрк, 1998. С. 102; Перед крутым поворотом. Тенденции в политической и духовной жизни Беларуси (1925—1928 гг.). Отражение времени в архивных документах. Мн., 2001. С. 42, 182.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".