Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » КАМАРЖЫНСКІ Язэп Францавіч 

КАМАРЖЫНСКІ Язэп Францавіч

[1899, Дзвінск, цяпер Даўгаўпілс, Латвія — 1965, Даўгаўпілс], артыст, рэжысёр, культурна-грамадскі дзеяч бел. дыяспары ў Латвіі міжваеннага перыяду. Удзельнічаў у тэатральных пастаноўках трупы Дзвінскага чыгуначнага тэатра пад кіраўніцтвам М. Канстанцінава. Падчас 1-й сусветнай вайны ў эвакуацыі на Смаленшчыне. Працаваў у рабочай драматычнай дружыне Рослаўля. У 1919—1920 акцёр драмы, сябра Смаленскага аддзялення Усерасійскага прафесійнага саюза работнікаў мастацтва. Летам 1920 вярнуўся ў Дзвінск, скончыў бел. настаўніцкія курсы. У 1922 як рэжысёр узначаліў створаную з ініцыятывы К. Езавітава і Э. Будзькі бел. тэатральную трупу Дзвінска. Бел. спектаклі ставіліся ім у латгальскім клубе «Саўле» і святліцы чыгуначнікаў. Калектыў выязджаў з пастаноўкамі ў Прыдруйшчыну, Ізабелінаўшчыну, інш. рэгіёны пражывання бел. этнасу. Увосень 1929 Беларускі аддзел пры Міністэрстве асветы Латвіі запрасіў К. ў Рыгу, дзе ён працаваў настаўнікам у бел. школе на Маскоўскім форштаце, а затым быў прызначаны дырэктарам Беларускага народнага тэатра. Выступаў як акцёр і рэжысёр. Ставіў п’есы У. Галубка, Я. Купалы, Р. Блаўмана. 3 утварэннем Таварыства беларускага тэатра ў Латвіі К. быў дзейсны яго сябра. У 1936 бел. грамадскасць Латвіі шырока адзначыла 20-годдзе яго творчай дзейнасці. Удзельнічаў у культурна-грамадскай рабоце латышскіх беларусаў і падчас 2-й сусветнай вайны. У 1945 у ліку інш. культурна-асветных бел. працаўнікоў С.Сахарава. С.Сіцько, П.Масальскага (П.Сакола) арыштаваны і высланы ў Сібір. Пасля рэабілітацыі ў 1955 вярнуўся ў Дзвінск (Даўгаўпілс), удзельнічаў у пастаноўках спектакляў у Даўгаўпілскім гарадскім Доме культуры. Загінуў, збіты машынай па дарозе на рэпетыцыю.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".