Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КАГАН Ізраіль Яўгенавіч
[1899, Барысаў Мінскай губ., цяпер Мінскай вобл. — ?], навуковец. У 1920—22 служыў у Чырвонай арміі, удзельнічаў у баях. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту навуковы супрацоўнік Мінскага медыцынскага істытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 27.11.1933 у Мінску па адрасе: вул. Татаpская, д. 35, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 22.3.1934 як «член контррэвалюцыйнай падрыўной арганізацыі» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Асабовая справа К. № 6743-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.