Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » КРЫЧАНАЎ Сцяпан Нікіфаравіч 

КРЫЧАНАЎ Сцяпан Нікіфаравіч

[1898, в. Чуркана Пермскай губ., цяпер Пермская вобл., Расія — ?], вайсковец, педагог. З сялянскай сям’і. У 1918 прымаў удзел у грамадзянскай вайне ў складзе Чырвонай арміі. У 1920 уступіў у ВКП(б). Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да 1938 служыў у Чырвонай арміі на камандных пасадах. Узнагароджаны медалём «20 лет РККА». Падчас арышту дырэктар Мінскага педагагічнага вучылішча (верагодна, былога МБПТ). Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 15.4.1940 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 179, кв. 34. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 19.10.1940 як «удзельнік ваеннай змовы ў Чырвонай арміі» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Паўночна-Усходні канцлагер НКВД Хабараўскага краю (Магадан). 6.7.1949 асуджаны да ссылкі ў Краснаярскі край. Канчаткова вызвалены 5.7.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 30.12.1955. Асабовая справа К. № 6725-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".