Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ЖЫЛІНСКІ Іван Сцяпанавіч
[1897, мяст. Койданава Мінскага пав. Мінскай губ., цяпер Дзяржынск Мінскай вобл. — ?], педагог, навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да 2-й сусветнай вайны дацэнт кафедры фізічнай геаграфіі БДУ. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Падчас вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 17.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. Старажоўская, д. 37, кв. 7. Асуджаны 28.7.1945 асобай нарадай пры НКВД СССР за «дапамогу нямецкім акупантам» на 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 28.12.1989. Асабовая справа Ж. № 29051-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.