Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КУКША Аляксандр Фёдаравіч
[1897, в. Бярозкі Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. — 2.4.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], вайсковец, педагог. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту палкоўнік, начальнік штаба Маскоўскай пралетарскай стралковай дывізіі, адначасова дацэнт кафедры тактыкі ваеннай акадэміі Чырвонай арміі імя Фрунзе. Арыштаваны 19.10.1937 у Маскве па адрасе: Курсавы зав., д. 1, кв. 7. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 2.4.1938 за «ўдзел у ваенна-фашысцкай змове» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 17.11.1956.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.