Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ЖВАНСКІ Вікенцій Антонавіч
[1895, маёнтак Воpань (?) Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. — ?], навуковец. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў навуковым супрацоўнікам у аддзеле каpмлення Навукова-даследчага інстытута свінаводства. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 2.1.1933 у Мінску па адрасе: вул. Даўгабpодская, д. 60, кв. 2. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.7.1933 як «член антысавецкай шпіёнска-шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі» на 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Групавая справа Ж. і інш. № 10333-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.