Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » КРЫЛОЎ Васіль Дзмітрыевіч 

КРЫЛОЎ Васіль Дзмітрыевіч

[1895, в. Кузьмінка Лебядзянскага пав. Тамбоўскай губ., цяпер Ліпецкая вобл., Расія — ?], навуковец. З сям’і святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-х г. нам. дырэктара Магілёўскага інстытута свінагадоўлі. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны ў Магілёве па адрасе: вул. Язеpская (?), д. 22. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 16.9.1933 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Усць-Вымскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 21.12.1943. Пастановай асобай нарады МДБ СССР 13.8.1949 высланы ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Групавая справа К. і інш. № 10333-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".