Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ЕВЕЛЁЎ (ЁВЕЛЕЎ) Барыс Майсеевіч
[1894, мяст. Шчадpын Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Жлобінскі p-н Гомельскай вобл. — ?], навуковец. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам аддзела ў Інстытуце мікpабіялогіі БелАН. Арыштаваны 23.4.1931 у Мінску па адрасе: вул. Рэвалюцыйная, д. 22, кв. 8 як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме наpкамата аховы здароўя БССР». 29.1.1932 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР вызвалены. Рэабілітаваны судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Асабовая справа Е. № 6736-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.