Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КРАЧКОЎСКІ Антон Міхайлавіч
[1894 ці 1899, мяст. Радашковічы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — 20.12.1937, Ленінград, НКВД], педагог. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Арыштаваны 22.7.1924. Асуджаны 26.9.1924 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР за «нелегальны пераход мяжы» да 3 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Салавецкі канцлагер АДПУ Карэльскай АССР (Кемь). Падчас другога арышту (23.11.1937) загадчык пачатковай школы в. Круцец Калінінскай вобл., Расія. 14.12.1937 асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР за «здраду радзіме» да ВМП. Расстраляны. Па першай справе № 34116-с (захоўваецца з фотаздымкам ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны пpакуpатуpай БВА 8.6.1992.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.