Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КРАЧКОЎСКІ Іван Станіслававіч
[1886, в. Каселаны Холмскага пав. Люблінскай губ., цяпер Польшча — 4.7.1938, Мінск, НКВД], педагог, муж Станіславы Крачкоўскай, верагодна, брат Станіслава і Кліменція Крачкоўскіх. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. У 1919 уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. дырэктар Мінскага тэхнікума фізкультуpы. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 3.11.1935 у Мінску па адрасе: Грушаўскі пас., д. 13, кв 6 (паводле іншых звестак вул. Кіpава, д. 16, кв. 2). У сувязі з арыштам выключаны з партыі. Асуджаны асобай нарадай НКВД 10.4.1936 за «падазрэнне ў шпіёнскай дзейнасці» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. У 1937 узбуджана другая крымінальная справа. Прыгавораны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 25.5.1938 за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (№ 10645-с, захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны трыбуналам БВА 6.8.1957, па другой (№ 11190-с, таксама захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) 5.11.1957.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.