Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ЕЎТУШЭНКА Ермалай Навумавіч
[1883, в. Хамічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Калінкавіцкі р-н Гомельскай вобл. — 25.8.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], вайсковец, дзед паэта Яўгена Еўтушэнкі. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту інспектар Артылерыйскага ўпраўлення Чырвонай арміі, брыгадны інтэндант. Арыштаваны 17.2.1938 у Маскве па адрасе: Садовая-Кудрынская вул, д. 26/40, кв. 3. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.8.1938 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 23.3.1957.
Кр.: Расстрельные списки: Москва 1937—1941: «Коммунарка», Бутово. М., 2000.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.