Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » ДАМЕЛЬ Ян 

ДАМЕЛЬ Ян

[1780, Мітава Курляндскай губ., цяпер Елгава, Латвія — 18(30).8.1840, Мінск], мастак. З сям’і вайскоўца. У 1809 скончыў Віленскі ун-т, быў вучнем вядомых мастакоў Ф.Смуглевіча і Я.Рустэма. Застаўся выкладаць на кафедры рысунак і жывапіс. У 1820 паводле лжывага абвінавачання ў сувязях з фальшываманетчыкам сасланы ў Сібір. Фактычнай прычынай ссылкі, як стала вядома пазней, быў удзел Д. ў адной з тайных масонскіх арганізацый. Па дарозе ў ссылку свае ўражанні занатоўваў і замалёўваў у «Дзённік з вандравання ў Сібір». Знаходзіўся ў ссылцы ў Табольску (размаляваў фрэскамі мясцовы евангеліцкі касцёл), Томску (упрыгожыў фрэскамі мясцовы касцёл бернардзінцаў), Енісейску. Зблізіўся з правіцелем Сібіры графам Спяранскім, што аблегчыла яго долю ссыльнага і дапамагло хутчэй вярнуцца на радзіму. Вызвалены ў 1822, пасля чаго пасяліўся ў Мінску. Творчасць Д. развівалася пад уплывам класіцызму. Найбольш вядомы як майстар гістарычнага жанру ў жывапісе; сярод яго карцін: «Смерць князя Панятоўскага», «Хрышчэнне славян», «Смерць Глінскага ў няволі», «Вызваленне Т.Касцюшкі з цямніцы» (1830-я г.), «Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.» Гістарычныя творы Д. вылучаюцца дакладнасцю дэталяў. Стварыў жывапісныя творы на рэлігійныя сюжэты, партрэты князя Д.Радзівіла, графаў І.Храптовіча, К.Тышкевіча, рэктара Віленскага ун-та Ш.Малеўскага і інш. Вялікае месца ў творчасці Д. займае пейзаж. Шырокай вядомасцю ў мінскай публікі карысталіся карыкатуры Д. Пахаваны ў касцёле Кальварыйскіх могілак Мінска. Замест помніка над яго магілай была павешана карціна «Маленне збавіцеля», якую Д. лічыў адным з найлепшых сваіх твораў.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.

Лiт.: Дробаў Л.Н. Беларускія мастакі ХІХ ст. Мн., 1971; Яго ж. Живопись Белоруссии ХІХ — начала ХХ в. Мн., 1974; ЭГБ, т. 3; БЭ, т. 6.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".