Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » КАСЦЮШКА Тадэвуш (Андрэй Тадэвуш Банавентура) 

КАСЦЮШКА Тадэвуш (Андрэй Тадэвуш Банавентура)

[1746 (ахрышчаны 12.2.1746), фальварак Мерачоўшчына (паводле іншых крыніц — Сяхновічы) Слонімскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 15.10.1817, Салюр, Швейцарыя], дзяржаўны і ваенны дзеяч. З шляхецкага роду гербу «Рох ІІІ». У 1755—60 вучыўся ў Любяшоўскім піярскім калегіуме, у 1765—69 у Рыцарскай школе (Кадэцкі корпус) у Варшаве, якую скончыў на выдатна. У 1769 у чыне капітана накіраваны ў Парыж для вывучэння артылерыі, архітэктуры і фартыфікацыі, слухач Акадэміі жывапісу і скульптуры. Вярнуўся на радзіму ў 1774, у 1775 зноў выехаў у Парыж, а ў 1776 у Паўн. Амерыку, дзе ўдзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША. Залічаны ў амерыканскую aрмію ў званні палкоўніка, кіраваў стварэннем фартыфікацыйных збудаванняў. 13.10.1783 Кангрэс ЗША надаў К. званне брыгаднага генерала, амерыканскае грамадзянства і пажыццёвую пенсію. Вярнуўся на радзіму ў 1784. 12.10.1789 прызначаны генерал-маёрам войска Рэчы Паспалітай. У 1792 вызначыўся ў вайне з Расіяй, 3.8.1792 узнагароджаны ордэнам «Віртуці Мілітары» і атрымаў чын генерал-лейтэнанта. У знак пратэсту супраць змовы караля з Таргавіцкай канфедэрацыяй падаў у адстаўку, падаўся ў эміграцыю (Лейпцыг, Парыж). 24.4.1794 на Кракаўскім рынку даў прысягу на вернасць паўстанню і абвясціў, што будзе змагацца за непарушнасць межаў дзяржавы. Стаў найвышэйшым начальнікам узброеных сіл. 7.5.1794 выдаў Паланецкі ўніверсал, якім абвяшчалася асабістая свабода сялян. У чэрв.—вер. 1794 узначальваў абарону Варшавы ад прускіх і расійскіх войск. 10.10.1794 у бітве пад Мацяёвіцамі паранены трапіў у палон. Тайна (пад прозвішчам «шляхціц Шыманскі») дастаўлены ў Пецярбург і зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Пасля смерці Кацярыны ІІ імператар Павел І наведаў К. ў крэпасці і амніставаў яго і іншых удзельнікаў паўстання. Адмовіўшыся ад прапаноў пайсці на расійскую службу, К. ў канцы 1796 выехаў у ЗША. У 1798 пераехаў у Францыю. Ухіліўся ад цеснага супрацоўніцтва з Напалеонам. Летам 1815 пераехаў у Салюр. Пасля смерці яго забальзамаванае цела перапахавана ў Кракаве на Вавелі. У Беларусі імем К. названы вуліцы ў Гродне, Брэсце, Косаве, устаноўлены мемарыяльныя знакі ў Гродне і Косаве.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Лiт.: Korzon T. Koњciuszko: Biografia z dokumentуw wysnuta. Krakуw, 1894; Koneczny F. Tadeusz Koњciuszko: Їycie, czyny, duch. 2 wyd. Poznaс, 1922; Szyndler B. Tadeusz Koњciuszko, 1746–1817. Warszawa, 1991; Юхо Л., Емяльянчык У. «Нарадзіўся я ліцьвінам…». Мн., 1994; PSB; ЭГБ, т. 4; БЭ, т. 8.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".