Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » ЗЫБАЙЛА Рыгор Барысавіч 

ЗЫБАЙЛА Рыгор Барысавіч

[15.9.1913, Слонімскі пав. Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 15.11.1987, в. Яглевічы Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.], паліт. і вайсковы дзеяч. Паводле адукацыі лясны інжынер. Прымаў удзел у нямецка-польскай вайне 1939, трапіў у нямецкі палон. Пасля вызвалення працаваў у Беларускім камітэце ў Бялай-Падлясцы. З восені 1941 кіраўнік Слонімскага акруговага камітэта БНС. Сябра падпольнай Беларускай Незалежніцкай Партыі. За пратэсты супраць нямецкіх рэпрэсій у дачыненні мірнага насельніцтва быў зняты з пасады і адпраўлены на работу ў Дзярэчын. Летам 1943 пераехаў у Мінск, выконваў абавязкі нам. старшыні БНС. У 1944—45 афіцэр БКА. У канцы 1944 разам са сваім аддзелам перайшоў да французскіх партызанаў. Пасля 1945, верагодна, захоплены савецкай дзяржбяспекай і этапаваны ў Мінск. Асуджаны на шматгадовы тэрмін зняволення ў канцлагерах. У Беларусь вярнуўся ў 1950-х г.

Літ.: Ёрш С. Вяртанне БНП. Асобы і дакументы Беларускай Незалежнай Партыі. Мн., Слонім; 1998; Беларускі нацыяналізм (даведнік). Укл. П. Казак. Мн., [2001]; Дэсантнік пахаваны пад Івацэвічамі // Голас краю. 2001. № 3.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".