Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КАЛОДКА Аляксандр
[14.12.1911, в. Церабостынь Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 15.11.1985, Мельбурн, Аўстралія], бел. грамадскі дзеяч, юрыст. Скончыў юрыдычны ф-т Віленскага у-та. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у грамадзянскай адміністрацыі на Маладзечаншчыне, у Ашмянах, Вілейцы. Прымаў удзел у бел. нацыянальным антынацысцкім падполлі. У сак. 1943 арыштаваны нямецкай паліцыяй. Знаходзіўся ў зняволенні ў вілейскай і мінскай турмах, пазней вывезены ў канцлагер у Германію. У пасляваенны час выехаў у Аўстралію, жыў у Мельбурне. У газеце «Беларус» (Нью-Ёрк, ЗША) і часопісе «Беларуская думка» (Саўт-Рывер, ЗША) друкаваў успаміны пра часы нямецкай акупацыі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Літ.: Катковіч А., Катковіч-Клентак В. Успаміны. Беласток, 1999.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.