Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » ГАРАНСКІ Канстанцін Піліпавіч 

ГАРАНСКІ Канстанцін Піліпавіч

[10.5.1881, Полацк, цяпер Віцебская вобл. — 27.11.1938, Мінск, НКВД], вайсковец, педагог. У 1898 скончыў Полацкі кадэцкі корпус, у 1901 Канстанцінаўскае артылерыйскае вучылішча, затым Артылерыйскую акадэмію ў Пецярбургу. Удзельнічаў у руска-японскай і 1-й сусветнай войнах, узнагароджаны царскімі ордэнамі. З 1919 у Чырвонай арміі. З 1921 выкладчык Вышэйшай ваеннай школы Прыволжскай ВА, 7-й казанскай пяхотнай школы. З 1923 жыў у Віцебску, потым у Мінску, кіраваў і выкладаў курс артылерыі ў Аб’яднанай бел. вайсковай школе імя ЦВК БССР (1923—31). Загадваў ваенна-вучэбнай часткай БДУ (1931). Падчас арышту старшы выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута. Арыштаваны 28.4.1938 у Мінску па адрасе: вул. Мопраўская, д. 21, кв. 2. Асуджаны «тройкай» НКВД 11.11.1938 як «агент нямецкай разведкі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 30.10.1956. Асабовая справа Г. № 7403-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Літ.: Памяць: Гіст.-дак. хроніка Віцебска. Мн., 2002. Т. 2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".