Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ІСАЕЎ Рыгор Пракопавіч
[10(22).1.1857, г. Магілёў — 25.3(6.4).1886, Шлісельбургская крэпасць], народнік. З сям’і разначынцаў. Вучыўся ў Магілёўскай гімназіі, дзе стаў членам тайнага гуртка самаадукацыі, распаўсюджваў забароненую літаратуру. Удзельнік студэнцкага руху 1878—79 у Пецярбургу. З 1879 член тэрарыстычнай групы «Свабода або смерць», потым «Народнай волі» і яе выканаўчага камітэта. Удзельнік падрыхтоўкі замаху на цара пад Масквой, у Адэсе і Пецярбургу. Разам з М. Кібальчычам рыхтаваў выбуховыя рэчывы. Арыштаваны ў крас. 1881. Прыгавораны да смяротнага пакарання, якое заменена вечнай катаргай. Загінуў у зняволенні.
Лiт.: Якимова А. В. Г. П. Исаев: Биографический очерк. М., 1930; Фигнер В. Н. Полное собрание сочинений. М., 1932. Т. 4.; ЭГБ, т. 3.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.