Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » ДЗЬЯКАЎ Ананій Іванавіч 

ДЗЬЯКАЎ Ананій Іванавіч

[1.10.1896, в. Багданаўка Мсціслаўскага пав., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 29.10.1938, Мінск, НКВД], дзяржаўны дзеяч, педагог. З сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу. Удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне. За мужнасць у баях атрымаў афіцэрскае званне. У 1918 уступіў у ВКП(б), узначаліў Вяземскі зямельны аддзел. У 1919—23 служыў у Чырвонай арміі (камандзір роты). З 1923 нам. старшыні Мсціслаўскага павятовага выканкама. У 1924 прызначаны нам. старшыні (потым старшынёй) Магілёўскага акруговага выканкама. У ліп. 1928 накіраваны на вучобу ў Прамысловую акадэмію ў Маскву, але вучыцца не давялося — быў прызначаны нам. старшыні (пазней старшынёй) Віцебскага выканкама. У 1930—34 вучыўся ў Маскве ў Інстытуце чырвонай прафесуры. З лют. 1934 нам. рэктара, рэктар БДУ. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. З восені 1935 загадчык аддзела ЦВК БССР. У ліп. 1936 прызначаны наркамам асветы БССР. Арыштаваны 11.5.1937 у Мінску па адрасе: вул. Горкага, д. 21/52, кв. 24. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «член нацыянал-фашысцкай арганізацыі, які праводзіў шкодніцкую работу ў галіне народнай асветы» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3.4.1957. Асабовая справа Д. № 10175-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

22.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. 11 ліпеня, д. 18, кв. 2 была арыштавана хатняя гаспадыня Дзьякава Марыя Іванаўна (н. 19.2.1904 у Мсціслаўлі, атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю). 28.11.1937 асобай нарадай НКВД асуджана як «жонка здрадніка радзімы» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 8.6.1956. Яе Асабовая справа № 6688-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Літ.: Яноўскі А., Зельскі А. Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў. Мн., 2001. С. 47—60.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".