Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » ДАВЫДОВІЧ Я. А. 

ДАВЫДОВІЧ Я. А.

[? — ?], пенсіянер, удзельнік яўрэйскага нацыянальнага руху. Жыхар Мінска. Удзельнік 2-й сусветнай вайны. Захоўваў пісталет «ТТ» з патронамі. Разам з Г. Я. Кіпнісам распаўсюджваў літаратуру і лісты пра становішча яўрэяў у СССР. У адным з пасланняў гаварылася: «Калі я бачу цкаванне і здзек над яўрэйскім народам, маё сэрца абліваецца крывёю. Я бачу, як мабілізаваны друк, радыё, тэлебачанне, лектары і прамоўцы, увесь дзяржаўны апарат велізарнай сусветнай дзяржавы, каб задушыць у маіх братоў-яўрэяў веру ў сябе, узвесці на іх паклёп і абылгаць іх перад грамадзянамі сваёй краіны і перад усім светам… У мяне часта пытаюцца — навошта я ўзняў голас пратэста… скажу — нельга гэтым псам-чарнасоценцам вечна ўсё спускаць з рук. Яны запаўняюць усю краіну, увесь свет». Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР указам ад 22.5.1973, улічваючы ўдзел Д. ў вайне, заслугі ў працоўнай дзейнасці, узнагароджанне баявымі ордэнамі і медалямі СССР, прымаючы пад увагу стары ўзрост і слабы стан здароўя, вызваліў Д. ад крымінальнай адказнасці. Далейшы яго лёс невядомы.

Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 36, спр. 5584.

Літ.: 580, с. 750.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".