Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЯСТРЖЭМБСКІ Ян Фердынанд 

ЯСТРЖЭМБСКІ Ян Фердынанд

[Jastrzкbski; Іван Львовіч; 1814, Рэчыцкі пав. Мінскай губ. — пасля 1883, Рэчыцкі пав. Магілёўскай губ.], эканаміст, рэвалюцыянер-петрашэвец, мемуарыст. Вучыўся ў базыльянскай школе ў Оўручы (Украіна), потым у Віленскай гімназіі. Стаў студэнтам Віленскага ун-та, быў арыштаваны (23.4.1839); у 1841 скончыў Харкаўскі ун-т. У 1843 пасяліўся ў Санкт-Пецярбургу. Выкладаў палітэканомію і статыстыку ў Інстытуце корпуса інжынераў шляхоў зносін і ў Тэхналагічным інстытуце. З восені 1848 удзельнік гуртка петрашэўцаў — групы маладых утапічных сацыялістаў, якія імкнуліся да перабудовы самаўладнай і прыгонніцкай Расіі. На сходах гуртка чытаў лекцыі па палітэканоміі. Не прымаў сістэму камунізму, якая адмаўляла ўсякую ўласнасць. Арыштаваны 2.5.1848; зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці. 3.1.1850 прыгавораны да смяротнай кары, але ў той жа дзень паводле царскай канфірмацыі на Сямёнаўскім пляцы пакаранне заменена на 6 гадоў катаргі. Сасланы ў Табольскую губ. У 1857 атрымаў дазвол вярнуцца на Радзіму. Да 1872 знаходзіўся пад наглядам паліцыі. У канцы 1850-х г. як інжынер удзельнічаў у будаўніцтве шашы Масква — Варшава на тэрыторыі Магілёўскай губ. Пакінуў мемуары.

Тв.: Мемуары петрашевца // Минувшие годы. 1908, № 1.

Літ.: Бусько В.Н. Экономическая мысль Белоруссии середины XIX — начала XX в.: Очерки. Мн., 1990; PSB, z. 48; АЗБ.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".