Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЯЛЕНСКІ Іосіф Міхайлавіч 

ЯЛЕНСКІ Іосіф Міхайлавіч

[у манастве Аляксей; 1756 — 23.3.1813, Суздаль], публіцыст, рэвалюцыянер. Прадаў фамільны маёнтак Малыя Прудкі ў Мазырскім пав. Служыў у Гродне ў падскарбія ВКЛ Антонія Тызенгаўза. Працаваў каморнікам на Полаччыне. Адтуль выехаў у Пецярбург, куды прыбыў 5.10.1792. Арыштаваны па даносе вясной 1794. Падчас вобыску ў яго знайшлі тры рукапісы, напісаныя па-польску. У першым, створаным у форме маніфеста караля Рэчы Паспалітай, абвяшчалася ліквідацыя прыгоннага права і саслоўных шляхецкіх прывілеяў. Маніфест дапаўняўся «Прысягай караля», быццам бы зацверджанай самім народам, дзе загадвалася «спаліць у агні паперы», якія замацоўвалі юрыдычныя правы на зямлю паноў. Сярод канфіскаваных папераў была незакончаная «Адозва да народа — агульных сабраццяў нашых», дзе намалявана жудасная карціна жыцця паднявольнага сялянства. Аўтар заклікаў сялян аб’яднацца з дробнай шляхтай і разам змагацца супраць магнатаў. Кацярына ІІ пазнаёмілася з рукапісамі і знайшла ў іх «французскую заразу». Спрабуючы ўратаваць сваё жыццё, у маі 1794 Я. папрасіў перахрысціць яго ў праваслаўе і саслаць у манастыр. Атрымаў новае імя Аляксей і 26.9.1794 прыбыў на Салаўкі. У ссылцы стаў блізкі да стараабрадства. Пасля смерці Кацярыны ІІ і ўступлення на трон Паўла І Я. 26.6.1797 перадаў салавецкаму архімандрыту Іоне сшытак на пяці старонках пад назвай «Благовесть к Исраилю Российскому», быццам бы атрыманым ад нейкага камердынера. У тэксце, напісаным у выглядзе гістарычнага нарыса развіцця Расіі, аўтар бічаваў прыгонны лад, апісваў бяспраўнае становішча сялян у імперыі. Я. распрацаваў тэкст «Царскай прысягі», у якой цар адмяняў усе дваранскія званні. Пра тэкст Я. паведамілі Паўлу І. Вызвалены з ссылкі ў сак. 1801 пры ўступленні на трон Аляксандра І. Пасля вандраванняў па прыбалтыйскіх губ. змешчаны ў Аляксандра-Неўскую лаўру ў Пецярбургу. Далучыўся да секты скапцоў. За гэта 24.8.1804 высланы ў Суздальскі Спаса-Еўфіміеў манастыр, дзе і памёр.

Літ.: Пругавин А. В казематах. СПб., 1909. С. 206; Фруменков Г. Из истории ссылки в Соловецкий монастырь в XVIII в. Архангельск, 1963. С. 72—80; Мальдзіс, На скрыжаванні… С. 299—303.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".