Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЯДВІГІН Ш. 

ЯДВІГІН Ш.

[сапр.: Лявіцкі Антон Іванавіч; крыптанім: Я.Ш.; 4.1.1869, маёнтак Добасня Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер в. Добасна Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 24.2.1922, Вільня], празаік, драматург, паэт. У 1877—78 быў аддадзены бацькам на вучобу ў Люцінку да адной з дачок В.Дуніна-Марцінкевіча. У 1880-я г. скончыў Мінскую гімназію і вучыўся на медыцынскім ф-це Маскоўскага ун-та. За ўдзел у студэнцкіх хваляваннях у 1890 выключаны з ун-та, арыштаваны, некалькі месяцаў правёў у зняволенні ў Бутырскай турме. У турме адбылася яго першая спроба пяра — пераклаў на бел. мову папулярнае ў той час апавяданне У.Гаршына «Сігнал». Вярнуўся на Радзіму, стажыраваўся ў адной з аптэк Мінска, каб здаць экзамен на памочніка аптэкара. Працаваў у мяст. Радашковічы аптэкарам, потым у краме-кааперацыі. У гэты час напісаў драму «Злодзей», якую ў 1892 спрабаваў паставіць самадзейны радашковіцкі гурток. Але п’еса была забаронена паліцыяй. З 1904 пачаў выступаць у расійскім, польскім, а потым і ў бел. друку. Першым друкаваным мастацкім творам на бел. мове было апавяданне «Суд», змешчанае ў газ. «Наша доля» ў вер. 1906. У 1909—10 жыў у Вільні, працаваў сакратаром, загадчыкам літаратурнага аддзела «Нашай нівы». У 1910 здзейсніў сваю даўнюю мару — павандраваць пешшу па Беларусі. Прайшоўшы больш за 500 км, у некалькіх нумарах «Нашай нівы» апублікаваў падарожныя нататкі — «Лісты з дарогі» (1910), якія сталі значным укладам у станаўленне бел. публіцыстыкі. У 1912 апублікаваў зборнік апавяданняў «Бярозка», у 1914 — «Васількі», якія прынеслі яму шырокую вядомасць. Пяру Я. належыць няскончаны раман «Золата». У 1913—15 працаваў у газ. «Беларус», тэхнічным рэдактарам час. «Саха» ў Мінску. Памёр у Вільні ў шпіталі. Пахаваны на могілках Роса.

Тв.: Выбр. тв. Мн., 1976.

Літ.: Ільяшэвіч Х. Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі): Жыццё і літаратурная творчасць. Вільня, 1933; БП, т. 6.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".