Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЮРГЕЛЕВІЧ Пётр Якаўлевіч 

ЮРГЕЛЕВІЧ Пётр Якаўлевіч

[14.12.1894, мяст. Трабы Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер вёска Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл. — 17.4.1973, Магілёў], мовазнавец, педагог. Удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў. У 1925 скончыў ф-т грамадскіх навук БДУ. У 1926—27 працаваў адказным рэдактарам газ. «Наш працаўнік» у Клімавічах; у 1927—28 стыльрэдактарам у Белдзяржвыдавецтве ў Мінску. У 1930—35 вучоны сакратар Інстытута мовазнаўства БелАН. Разам з П.Бузуком і Я.Мацюкевічам падрыхтаваў «Анкету для збірання матэрыялаў па беларускай мове» (1931); браў удзел у падрыхтоўцы «Вайсковага руска-беларускага слоўніка» (1933), падручніка «Беларуская граматыка: Марфалогія» (1936). Арыштаваны 2.11.1935. Спецыяльнай судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР асуджаны на 5 гадоў лагераў. Да 1940 знаходзіўся ў Вяцкіх лагерах НКВД. У 1944—69 загадчык кафедры бел. мовы, дацэнт Магілёўскага педагагічнага інстытута. Цалкам рэабілітаваны 8.12.1960. Найбольш плённа працаваў у 1950—70-я г. Даследаваў пытанні сучаснай бел. літаратурнай мовы, бел. народныя гаворкі (Особенности говоров Могилевской области // Уч. зап. Могилевского гос. пед. ин-та. 1955. Вып.1). Выступаў у друку з рэцэнзіямі на школьныя падручнікі па бел. мове. Напісаў «Праграму па гістарычнай граматыцы беларускай мовы: Для філалагічных і гісторыка-філалагічных факультэтаў» (1964). Шмат зрабіў у галіне стварэння вучэбных дапаможнікаў па бел. мове.

Тв.: Нарысы сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі: Фанетыка, арфаэпія, графіка і правапіс, лексіка і фразеалогія. 2-е выд. Мн., 1961; Курс сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі. Мн., 1974; Аб граматыцы беларускай мовы // Савецкая школа. 1949, № 3.

Кр.: НАРБ, ІКР.

Літ.: Возвращенные имена; Беларуская мова.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".