Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ШЭМЕШ Адам 

ШЭМЕШ Адам

[1808, Слуцкі пав. Мінскай губ. — 1864, Вільня], жывапісец-партрэтыст, мастацтвазнавец, мемуарыст. Мастацкую адукацыю атрымаў у Віленскай мастацкай школе пры Віленскім ун-це ў Я.Рустэма (1826—31). Пасля сканчэння ун-та жыў у Мінску, дзе актыўна займаўся творчай працай і грамадскай дзейнасцю. У гэтыя гады напісаў партрэты У.Сыракомлі і С.Манюшкі, стварыў гістарычныя, рэлігійныя і бытавыя кампазіцыі. Зрабіў ілюстрацыі да паэмы А.Міцкевіча «Конрад Валенрод». З ім кансультаваўся У.Сыракомля, калі складаў апісанне помнікаў выяўленчага мастацтва Мінска. За вальнадумства ў 1842 высланы ў цэнтральныя губерні Расіі. У ссылцы не спыняў публіцыстычную і мастацкую дзейнасць, дасылаў свае артыкулы ў газеты і часопісы. Вярнуўся ў Мінск у 1846. Тут намаляваў адзін з лепшых сваіх партрэтаў — Е.Фялінскай. З 1852 жыў у Вільні. Аўтар «Успамінаў пра Віленскую мастацкую школу», «Успамінаў пра Дамеля» і інш., апублікаваных у 1840-я г. ў віленскім час. «Athenaeum». Пакінуў гістарычна дакладнае апісанне мастацкага жыцця Беларусі і Літвы 1-й паловы XIX ст.

Тв.: Wspomnienia o Damelu // Athenaeum. T. II. 1842; Wspomnienia o Wileсskiej szkole malarskiej // Athenaeum. T. VI. 1844.

Літ.: Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. Мн., 1974; Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 3. Мн., 1989; АЗБ.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".