Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ШЫРМА Рыгор Раманавіч 

ШЫРМА Рыгор Раманавіч

[псеўданімы: Р. Баравы; Вучыцель; крыптанімы: В.М.; В.-ч; Г.Ш.; Р.Ш.; 8(20).1.1892, в. Шакуны Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. — 23.3.1978, Мінск], харавы дырыжор, фалькларыст, грамадскі і музычны дзеяч, публіцыст, літаратуразнавец. У 1911—12 быў слухачом двухгадовых настаўніцкіх курсаў у Свянцянах. Паступіў у Седлецкі настаўніцкі інстытут (скончыў у 1918). У канцы 1-й сусветнай вайны мабілізаваны ў армію. У 1924 арганізаваў хор у Пружанах. З 1926 выкладчык Віленскай беларускай гімназіі. Стваральнік харавых калектываў, у тым ліку хору Беларускага саюза студэнтаў у Вільні. У 1926—37 быў сакратаром Галоўнай управы Таварыства беларускай школы. Арыштоўваўся польскімі ўладамі ў 1930 і 1933. Быў звольнены з пасады настаўніка гімназіі. З літаратуразнаўчымі артыкуламі і рэцэнзіямі пачаў выступаць у друку з 1933. У 1933 разам з Ф.Стацкевічам пачаў выдаваць час. «Летапіс ТБШ» (пазней «Беларускі летапіс»). Наладжваў бел. музычныя перадачы на польскім радыё, супрацоўнічаў са спеваком М.Забэйдам-Суміцкім. У сярэдзіне 1930-х г. адзін з першых дзеячаў культуры падтрымаў праграму Народнага фронту, актыўна супрацоўнічаў як публіцыст у народнафронтаўскай газ. «Наша воля». Выдаў для школьных і самадзейных хораў зборнікі «Беларускія народныя песні» (1929) і «Наша песня» (1938). У 1940 арганізаваў і ўзначаліў (да 1970) Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу БССР (з 1978 яго імя). Арыштаваны ў 1941, сядзеў на Лубянцы. Вызвалены па хадайніцтве Я.Коласа перад П.Панамарэнкам. Сабраў больш за 2 тыс. бел. народных песень. У 1966—78 старшыня праўлення Саюза кампазітараў БССР і сакратар праўлення Саюза кампазітараў СССР. Народны артыст СССР (1955), Герой Сацыялістычнай Працы (1977), заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1946). Пахаваны ў Мінску на Усх. могілках.

Тв.: Песня — душа народа: Публіцыстыка; Фальклор; Музыка; Літаратура: 1929—1939; 1944—1974 гг. Мн., 1976; Песня — душа народа: З літаратурнай спадчыны. Мн., 1993.

Літ.: Нисневич И.Г. Г.Р.Ширма: Очерк жизни и творчества. 2 изд. Л., 1971; Песня на ўсё жыццё: Успаміны пра Р.Р.Шырму. Мн., 1983; Рыгор Шырма: (Фотаальбом) / Аўтар-склад. В.Ліцвінка. Мн., 1990; БП, т. 6.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".