Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ШЧАРБАКОЎ Васіль Карпавіч 

ШЧАРБАКОЎ Васіль Карпавіч

[27.2.1898, в. Дуброўка Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — 29.6.1938, Мінск, НКВД], гісторык. У 1918 скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю. У 1918 уступіў у РКП(б). Удзельнічаў у падпольнай барацьбе супраць нямецкіх акупантаў (1918). Потым ваяваў на Усх. і Паўдн. франтах. Прадоўжыў вучобу ў Харкаўскай вышэйшай партыйнай школе, якую скончыў у 1923. Пасля на партыйнай, педагагічнай, навуковай рабоце. З 1930 загадчык секцыі навукі і асветы ЦК КП(б)Б. Акадэмік БелАН (1931), доктар гістарычных навук. У 1931—35 віцэ-прэзідэнт, у 1935—37 — неадменны сакратар БелАН. З 1931 да 1936 нам. дырэктара, у 1936—37 дырэктар Інстытута гісторыі БелАН. Адначасова ў 1931—36 прафесар Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школы Беларусі, МВПІ і БДУ. Галоўная праца Ш. — «Нарыс гісторыі Беларусі» (паспеў выдаць толькі частку 1). Гэтая праца выклікала дыскусію і крытычныя заўвагі У.Пічэты. Падчас кампаніі чысткі ў жн. 1936 выключаны з шэрагаў КП(б)Б. Арыштаваны 21.6.1937. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР у чэрв. 1938 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 25.7.1957.

Тв.: Нарыс гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1934.

Літ.: Копысский З.Ю., Чепко В.В. Историография БССР. Эпоха феодализма. Мн., 1986; Возвращенные имена.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".