Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ШЧАКАЦІХІН Мікола 

ШЧАКАЦІХІН Мікола

[Мікалай Мікалаевіч; 1(13).10.1896, Масква — 1.4.1940, Белебей Башкірскай АССР], мастацтвазнавец, гісторык і тэарэтык мастацтва, педагог. У 1914—18 вучыўся ў Маскоўскім ун-це. З 1922 у Мінску. У 1922—24 працаваў у БДУ, дацэнт; у 1925—28 — у Інбелкульце (стварыў пры Інбелкульце Камісію па гісторыі мастацтва), у 1929—30 — у БелАН. Адзін з заснавальнікаў бел. мастацтвазнаўства; вывучаў старажытныя фрэскі, абразы, манументальнае дойлідства XI—XVIII ст., гравюры Ф.Скарыны, творчасць мастакоў В.Вашчанкі, М.Філіповіча, В.Волкава, А.Грубэ, І.Ахрэмчыка, У.Кудрэвіча. Упершыню ў бел. мастацтвазнаўстве выпрацаваў навуковую канцэпцыю гісторыі бел. мастацтва, зрабіў яго перыядызацыю. У 1928 выдаў т. 1 сваёй галоўнай працы «Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва». Прадоўжыць гэтае выданне не здолеў, бо 18.7.1930 быў арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Па пастанове Калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 высланы ў Белебей Башкірскай АССР тэрмінам на 5 гадоў. Працаваў статыстыкам, планавіком у кааперацыі, выкладаў у сярэдніх навучальных установах. Нейкі час жыў у в. Колтаўцы (30 км ад Белебея). Працягваў займацца навуковай дзейнасцю, аб выніках якой пісаў у лістах да акадэміка У.Пічэты. Але на навуковыя пасады яму не дазволілі вярнуцца. Рэгулярна перад рэвалюцыйнымі святамі Ш. ў «прафілактычных» мэтах арыштоўвалі. У турмах захварэў на туберкулёз, ад якога і памёр. Рэабілітаваны 30.1.1956.

Тв.: Феликс Валлотон. М., 1918; Фрэскі Полацкага Барысаглебскага манастыра // Наш край. 1925, № 1; Васіль Вашчанка — магілёўскі гравёр канца XVI — пачатку XVIII сталецця. Мн., 1925; Матар’ялы да гісторыі беларускага малярства XVIII ст. // Віцебшчына. Т. 1. 1925; Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. Т. 1. Мн., 1928; факсімільнае выд.: Мн., 1993; Новы Менск // Чырвоная Беларусь. 1930, № 1.

Літ.: Ліс А. Мікола Шчакаціхін. Мн., 1968; Возвращенные имена.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".