Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ШУШКЕВІЧ Станіслаў Пятровіч 

ШУШКЕВІЧ Станіслаў Пятровіч

[псеўданімы: Янка Бор; Саўка Койданаўскі; Вільгельм Эрнест; крыптанімы: С.Ш.; Стах Ш.; С.Ш. и В.М. (з В.Мараковым); С.Ш-ч; Шуш; В.Э.; Э—ст; В.Эрн; 6(19).2.1908, в. Бакінава Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — 1.2.1991, Мінск], паэт, празаік. Першы верш апублікаваў у студз. 1924 у газ. «Чырвоная змена». У 1924—26 вучыўся ў 11-й сямігадовай школе Мінска. У 1926 паступіў у МБПТ; стаў членам літаб’яднання «Маладняк». У 1928—30 працаваў у Кніжнай палаце і Дзяржаўнай бібліятэцы БССР; у 1930—31 загадваў бібліятэкай Навукова-даследчага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі; у 1934—35 працаваў у рэдакцыі газ. «Літаратура і мастацтва», у 1935—36 — газ. «Звязда». Адначасова вучыўся на літаратурным ф-це МВПІ, які скончыў у 1934. Член СП Беларусі з 1934. У 1934 апублікаваў першую кніжку вершаў. Арыштаваны 15.11.1936; прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі. У 1937—46 знаходзіўся ў лагеры і ссылцы ў Кемераўскай вобл. У 1946 вярнуўся на Радзіму; працаваў настаўнікам СШ у Данілавічах Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. Паўторна арыштаваны 22.8.1949. Высланы на спецпасяленне ў Краснаярскі край. Вярнуўся ў Мінск у 1956. У 1956—58 працаваў у газ. «Мінская праўда», у 1958—70 быў загадчыкам аддзела пісем газ. «Літаратура і мастацтва». З 1970 на пенсіі. Канчаткова рэабілітаваны па абедзвюх справах 26.9.1975. Пісаў таксама для дзяцей. Многія яго вершы пакладзены на музыку. Аўтар шматлікіх успамінаў пра бел. пісьменнікаў («Вяртанне ў маладосць: Успаміны і нататкі». Мн., 1968). Пахаваны ў в. Шчытомірычы Мінскага р-на.

Тв.: Выбр. тв.: У 2 т. Мн., 1978; Дарога ў залатую восень: Вершы. Мн., 1983; Выбранае: Вершы. Мн., 1988.

Літ.: Гніламёдаў У. Будні і святы дзіцячай паэзіі // Полымя. 1974, № 7; Барадулін Р. І светлай раніцы падаў руку // ЛіМ. 1985, 18 лют.; БП, т. 6.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".