Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ШУТОВІЧ Янка 

ШУТОВІЧ Янка

[Іван Іосіфавіч; псеўданімы: Іван Дубневіч; Ян Дубневіч; Я.Сцяблінскі; крыптанімы: І.Ш.; Я.Ш.; Я.Ш-ч і інш.; 11(24).1.1904, в. Шутавічы Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. — 9.12.1973, Вільня], літаратуразнавец, выдавец, грамадскі і культурны дзеяч. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Першыя публікацыі ў зах.-бел. друку з’явіліся ў 1927. У 1934 скончыў юрыдычны ф-т Віленскага ун-та; магістр права. Належаў да партыі хрысціянскіх дэмакратаў. Працаваў карэктарам у бел. друкарні імя Ф.Скарыны. Член Беларускага студэнцкага саюза і Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры ў Вільні. У 1935—39 быў выдаўцом і рэдактарам літаратурна-навуковага час. «Калоссе». Апублікаваў артыкулы пра творчасць М.Машары, Я.Драздовіча. Кіраваў міжарганізацыйным сакратарыятам па справах бел. школ. У пачатку 1939 арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены ў лагеры Бяроза Картузская, адкуль вызвалены савецкімі войскамі. З лют. 1941 да ліст. 1944 быў супрацоўнікам, загадчыкам Беларускага музея ў Вільні; ратаваў матэрыялы музея падчас акупацыі. Арыштаваны органамі НКДБ у ліст. 1944. Рашэннем Асобай нарады пры НКДБ прыгавораны да 10 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў ва Унжлагу Горкаўскай вобл. і Пясчанлагу Карагандзінскай вобл. Вызвалены з лагера 28.8.1954. Да 10.4.1956 знаходзіўся ў ссылцы ў Карагандзе і Сарані Карагандзінскай вобл. Пасля ссылкі вярнуўся ў Вільню. З 1957 працаваў пажарнікам у Віленскім дзяржаўным мастацкім музеі. Рэабілітаваны 25.4.1958. Разам з жонкай, літоўскай паэтэсай Онай Міцютэ, займаўся перакладамі твораў літоўскіх і бел. пісьменнікаў. Адшукаў у архіве рукапіс рамана-хронікі М.Гарэцкага «Віленскія камунары». Рукапісны фонд Ш. знаходзіцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа НАНБ.

Тв.: Мастак Пётр Сергіевіч // Беларусь. 1957, № 9; Гурыновіч Адам: (Паводле старых і новых архіўных матэрыялаў) // Полымя. 1966, № 11.

Літ.: Вабішчэвіч А. Захавальнік спадчыны: Янка Шутовіч // Куфэрак Віленшчыны. 2001, № 1; Чэмер А. [Анішчык А.]. Партрэты. Вільнюс, 2001.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".