Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том II » ШУТОВІЧ Віктар
[27.10.1890, в. Шутавічы Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. — 1.3.1960, Барысаў], рыма-каталіцкі святар, педагог, публіцыст. Вучыўся ў Ашмянскай гарадской школе. З 1909 — клірык Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. У час вучобы далучыўся да бел. культурна-асветнага руху. Пасвечаны ў святары 16.6.1913 у Вільні. Прадоўжыў вучобу за свой кошт ў Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу. Пасля прыходу да ўлады бальшавікоў вымушаны быў спыніць вучобу. Пачаў службу вікарыем у парафіі Барадзенічы Браслаўскага пав. Распаўсюджваў сярод вернікаў бел. рэлігійныя і свецкія выданні, перыёдыку. Арганізаваў некалькі бел. школ. За сваю дзейнасць пераследаваўся польскімі царкоўнымі і свецкімі ўладамі, падвяргаўся нападкам на старонках польскай «эндэцкай» прэсы. З 1925 некалькі разоў праводзілася следства па яго дзейнасці. Нейкі час быў пазбаўлены права самастойна кіраваць парафіяй. З 1927 служыў вікарыем у польскай парафіі Тшцяне. У 1929 выехаў у ЗША, дзе знаходзіўся да жн. 1932. Пасля вяртання прызначаны вікарыем у мясцовасць Харошча (пад Беластокам). Супрацоўнічаў з бел. свецкімі і рэлігійнымі перыядычнымі выданнямі. Напісаў драму «950 гадоў хрысціянства на Беларусі». Да 1943 заставаўся ў Харошчы. Пасля адступлення немцаў пераехаў у Мінск, дзе стаў пробашчам кафедральнага касцёла. Арыштаваны 26.1.1945. Да 1956 знаходзіўся ў лагерах Комі АССР. Вярнуўся ў Беларусь. Апошнія гады быў пробашчам у Барысаве. Пахаваны на мясцовых каталіцкіх могілках.
Тв.: Маёвая чытанка. Вільня, 1940.
Літ.: Гарбінскі БРД.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.