Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ШУКАЙЛА Паўлюк 

ШУКАЙЛА Паўлюк

[Павел Захаравіч; псеўданім: Паўлюк Заходні; крыптанім: П.З-ні; 1904, в. Лапенеўцы Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Бераставіцкі р-н Гродзенскай вобл. — 14.4.1939, Мінск, НКВД], паэт, крытык, празаік. У першай палове 1920-х г. удзельнічаў у падпольным рэвалюцыйным руху ў Зах. Беларусі; прыкладна ў 1923 стаў членам КПЗБ. У канцы 1924 або пачатку 1925 перайшоў польска-савецкую мяжу. Далучыўся да дзейнасці літаб’яднання «Маладняк». У 1925 выехаў у Слуцк, дзе арганізаваў філію «Маладняка», быў рэдактарам акруговай газеты, спрыяў выпуску літаратурнага альманаха. Неўзабаве перабраўся ў Расоны, працаваў сакратаром райкама партыі, удзельнічаў у рабоце Полацкай філіі «Маладняка». Адначасова з’яўляўся старшынёй камісіі па праверцы ходу беларусізацыі ў раёне. У 1926 прыехаў у Мінск, паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага ф-та БДУ. Стаў ініцыятарам стварэння новага літаб’яднання «Беларуская літаратурна-мастацкая камуна». У крытычных артыкулах быў досыць непрымірымы да сваіх літаратурных апанентаў. У 1928 адкамандзіраваны на вучобу ў Камуністычную акадэмію ў Маскве. У 1930 скончыў пры ёй Інстытут чырвонай прафесуры. У 1930—31 працаваў загадчыкам кафедры метадалогіі мастацтва ў Інстытуце кінематаграфіі. Да 1931 кіраўнік Беларускай секцыі Маскоўскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. Быў рэдактарам газ. «Кино» (Масква), дырэктарам Цэнтральнага тэхнікума тэатральнага мастацтва. Арыштаваны АДПУ СССР у вер. 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Яму ўдалося адвесці ад сябе абвінавачанні, справа была спынена. З 1932 у Ленінградзе, віцэ-прэзідэнт Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Прафесар (1933). З 1936 зноў у Маскве. Паўторна арыштаваны 1.11.1938. Вінаватым сябе не прызнаў. Прыгавораны да расстрэлу 13.4.1939. Рэабілітаваны 14.4.1959.

Тв.: Акрываўленая зямля: Паэзія. Мн., 1930.

Літ.: Скрыган Я. Госці з Мінска // Скрыган Я. Некалькі хвілін чужога жыцця. Мн., 1979; Багдановіч І.Э. Авангард і трацыцыя: Беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння. Мн., 2001. С. 364—368; БП, т. 6.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".