Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ШЛЮБСКІ Аляксандр Ануфрыевіч 

ШЛЮБСКІ Аляксандр Ануфрыевіч

[псеўданімы: Алеся Гаротная; Звястун; А.Зніч; Казальнік; Этнограф; крыптанімы: А.; А.Г.; А.Ш.; Ал.Ш.; Ал.Ш-скі; 4(16).6.1897, в. Межава Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Расонскі р-н Віцебскай вобл. — 1941 ?, ГУЛАГ], літаратуразнавец, этнограф, фалькларыст, бібліёграф. Паходзіў з мяшчанскага саслоўя. З 1919 распачаў этнаграфічныя і фалькларыстычныя даследаванні. У 1922 скончыў Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута. У 1918—23 удзельнічаў у арганізацыі архіўнай справы ў Віцебску, Полацку, Веліжы, Оршы. З 1923 навуковы супрацоўнік Інбелкульта; у 1929—30 — Інстытута гісторыі БелАН. Супрацоўнічаў з многімі часопісамі як краязнаўчага накірунку («Наш край»), так і літаратурнага («Полымя», «Узвышша», «Маладняк», «Радавая рунь»). Вынікі даследаванняў Ш. былі выдадзены Інбелкультам у 1927 і 1928 (2 часткі) пад назвай: «Матэрыялы да вывучэння фальклору і мовы Віцебшчыны». У 1927 выйшлі з друку «Матэрыялы да беларускай бібліяграфіі». Арыштаваны ДПУ БССР 3.4.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; паводле пастановы Калегіі АДПУ ад 10.4.1931 высланы тэрмінам на 5 гадоў у Ніжні Ноўгарад (па гэтай справе рэабілітаваны 19.9.1960). Паўторна арыштаваны ў чэрв. 1935 УНКВД па Ленінградскай вобл. Асобай нарадай пры НКВД СССР 16.11.1935 прыгавораны да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. У 1990 пракуратура Ленінграда адмовіла ў рэабілітацыі па гэтай справе.

Кр.: НАРБ, ІКР.

Тв.: Сведения по собиранию устного народного творчества в Белоруссии. Велиж, 1919; Паны і сяляне ў першай палове ХІХ стагоддзя. Мн., 1924; Бядуля як этнограф. Мн., 1925; Матэрыялы да крыўскай гісторапісі: Доля кнігасховаў і архіваў зямель крыўскіх і былога Вялікага княства Літоўскага. Коўна, 1925; Крашаніна (набіванка). Віцебск, 1925; Гісторыка-этнаграфічныя нататкі. Мн., 1928; Набойка. Мн., 1928; Этнаграфічная дзейнасць Е.Р.Раманава. Мн., 1928.

Літ.: Возвращенные имена; БП, т. 6.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".