Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ШАНТЫР Фабіян Гіляравіч 

ШАНТЫР Фабіян Гіляравіч

[псеўданімы: Н.Светлов; А.Хмара; крыптанімы: Ф.Ш.; Ф.Ш-р; Фабіян Шан-р; Ш.Ф.; 23.1(4.2).1887, Слуцк — 29.5.1920, Навазыбкаў], публіцыст, празаік, паэт, перакладчык, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. За ўдзел у рэвалюцыйных падзеях зняволены ў Слуцкай турме (1905—07). У 1909 жыў у Слуцку; з 1910 у Капылі. Працаваў мулярам, адвакатам, настаўнікам. Друкавацца пачаў у газ. «Наша ніва», дзе ў 1909—12 змяшчаў празаічныя абразкі-імпрэсіі; там жа апублікаваў некалькі паэтычных твораў. У 1914 мабілізаваны ў войска, служыў наглядчыкам палявога шпіталя ў Бабруйску. У 1916—17 удзельнічаў у рабоце клуба «Беларуская хатка», куды прыязджаў з Бабруйска. У 1917 стаў адным з лідэраў левага крыла Беларускай сацыялістычнай грамады. На З’ездзе беларускіх нацыянальных арганізацый (Мінск, 25—27.3.1917) абраны ў БНК; у ліп. 1917 — у Цэнтральную раду бел. арганізацый і партый. Удзельнічаў у 1-м Усебеларускім з’ездзе (снеж. 1917). У 1918 супрацоўнік Слуцкага павятовага ваеннага камісарыята, загадчык Смаленскага аддзялення Белнацкама. Адзін з аўтараў зб. «Зажынкі» (М., 1918). У тым жа годзе арыштаваны. У пачатку 1919 камісар па нацыянальных справах Часовага ўрада БССР. Пасля — супрацоўнік Мінскага губернскага ваеннага камісарыята і Асобай харчовай камісіі Зах. фронту. Удзельнічаў у выданні газ. «Савецкая Беларусь». У лют. 1920 мабілізаваны ў Чырвоную Армію. 17.4.1920 арыштаваны і расстраляны.

Тв.: Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народу. Слуцк, 1918; У час барацьбы: [Верш у прозе] // Крыніца. 1988, № 11.

Літ.: Казбярук У. Рамантычны пошук. Мн., 1983; Гарэцкі М. Шантыр Фабіян // Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. Мн., 1992; Мяснікоў А. Нацдэмы: Лёс і трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка. Мн., 1993; Черепко С. Капкан. Загадка смерти наркома Фабияна Шантыра // Советская Белоруссия. 2000. 26 августа; БП, т. 6.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".