Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЧЫЖЫК Мельхіёр 

ЧЫЖЫК Мельхіёр

[Czyїyk Melchior; 21.10.1835, Мінск — 1900 ?, Якуція], паўстанец, вайсковец, паэт. Вучыўся ў Канстанцінаўскім кадэцкім корпусе ў Полацку. У 1856 атрымаў чын падпаручніка, служыў у Маскоўскім грэнадзёрскім палку. Калі пачалося паўстанне 1863, полк атрымаў загад накіравацца ў Варшаву. Не жадаючы ваяваць супраць суайчыннікаў, Ч. падаў у адстаўку, потым сімуляваў хваробу. Пасля неэфектыўнасці такіх захадаў спрабаваў перавесціся ў Маскоўскі корпус дзяжурных афіцэраў. Калі і гэта не ўдалося, паехаў да сваякоў у Мінскую губ. і ў пачатку мая 1863 уступіў у паўстанцкі атрад Барысаўскага пав., які злучыўся з атрадам Вілейскага пав. Пасля гібелі камандзіра аб’яднанага атрада В.Козела Ч. прыняў камандаванне. У жн. атрад аб’яднаўся з паўстанцамі Ігуменскага пав.; камандзірам новага аб’яднанага атрада быў С.Ляскоўскі. Восенню 1863 С.Ляскоўскі распусціў атрад. Ч. прапаноўвалі выехаць за мяжу, але ён вырашыў накіравацца ў Пецярбург і прасіць там амністыі. Пешшу дайшоў да Віцебска, пасля даехаў на конях да Смаленска, адкуль павярнуў на Ельню. Знясілены фізічна і духоўна 2.12.1863 здаўся паліцыі. Следства адбывалася 16—28.1.1864 у Мінску. Ваенны трыбунал 3.3.1864 у Мінску прыгаварыў яго да смяротнага пакарання, замененага пажыццёвай катаргай. Генерал-губернатар Мураўёў зменшыў тэрмін да 20 гадоў. У 1878 цар Аляксандр ІІ вызваліў Ч. ад паліцэйскага нагляду і дазволіў выбраць месца жыхарства, апроч сталіц і зах. губерняў, з забаронай дзяржаўнай службы. Застаўся жыць у Якуціі. Пісаў вершы.

Літ.: Zieliсski St. Bitwy i potyczki 1863—1864. Rapperswill, 1913; PSB, z. 16.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".