Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЧОРНЫ Кузьма 

ЧОРНЫ Кузьма

[сапр.: Раманоўскі Мікалай Карлавіч; іншыя псеўданімы: Максім Алешнік; М.Біруля; Ігнат Булава з-пад Турава; Вясёлы; М.Сідарэўскі; Сусед-вясёлы; Раман Талапіла; Арцём Чамярыца; Сымон Чарпакевіч; А.Чорны; крыптанімы: Р.М.; М.Р-скі; К.Ч.; 11(24).6.1900, маёнтак Лапацічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер в. Борка-Бялевічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 22.11.1944, Мінск], празаік, драматург, публіцыст. Скончыў Цімкавіцкае народнае вучылішча, у 1916 паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Скончыць семінарыю не ўдалося, бо ў 1919 польскія ўлады яе зачынілі. Першыя артыкулы і вершы апублікаваў у 1920. У 1923 паступіў на літаратурнае аддзяленне педагагічнага ф-та БДУ, дзе правучыўся два курсы. З 1923 член літаб’яднання «Маладняк». Яшчэ студэнтам у 1924 пачаў працаваць у газ. «Беларуская вёска». У 1925 выйшлі першыя кнігі — «Апавяданні» і «Срэбра жыцця». У 1926—31 быў старшынёй літаб’яднання «Узвышша». У 1932—37 — галоўны літкансультант кабінета маладога аўтара пры СП БССР. Член СП Беларусі з 1934. Арыштаваны 14.10.1938. Прасядзеў у Мінскай турме 8 месяцаў, з іх 6 — у камеры-адзіночцы. Быў катаваны. Вызвалены 8.6.1939. У 1941—44 знаходзіўся ў эвакуацыі (пераважна ў Маскве). Удзельнічаў у выданні газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну». Летам 1944 вярнуўся ў Мінск, працаваў у рэдакцыі час. «Беларусь». Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску. У 2000 на Капыльшчыне адкрыты два мемарыяльныя знакі.

Тв.: Зб. тв.: У 6 т. Мн., 1954—1955; Зб. тв.: У 8 т. Мн., 1972—1975; Зб. тв.: У 6 т. Мн., 1988—1990.

Літ.: Ватацы Н. Кузьма Чорны. 1900—1944. Бібліяграфічны даведнік. Мн., 1954; Адамовіч А. Маштабнасць прозы: Урокі творчасці К.Чорнага. Мн., 1972; Булацкі Р., Сачанка І. Кузьма Чорны — публіцыст. Мн., 1972; Казека Я. Кузьма Чорны. Мн., 1980; Пяткевіч А. Сюжэт. Кампазіцыя. Характар: Аб прозе Кузьмы Чорнага. Мн., 1981; Навуменка І. Ранні Кузьма Чорны. Мн., 2000; БП, т. 6.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".