Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЧАЧОТ Ян Антоні 

ЧАЧОТ Ян Антоні

[псеўданім: Tіumacz Piosnek wieњniaczych z nad Niemna i Dџwiny; крыптанімы: Jan Cz…t; Jan Cz…tt; F. Kol…; 24.6.1796, в. Малюшычы Навагрудскага пав. Слонімскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 11.8.1847, Друскенікі], паэт, фалькларыст, мовазнавец. У 1809 паступіў у павятовую школу дамініканаў у Навагрудку, дзе пазнаёміўся і пасябраваў з А.Міцкевічам. Восенню 1816 паступіў на аддзяленне маральных і паліт. навук Віленскага ун-та. З-за матэрыяльных праблем пакінуў вучобу і ўладкаваўся на працу ў віленскае бюро па ўпарадкаванні архіваў Радзівілаў. Часта выязджаў у Мінск, Навагрудак, Варшаву. У 1818 быў прыняты ў Таварыства філаматаў. На паэтычным турніры філаматаў, які адбыўся 21.12.1818 у Вільні, быў прызнаны трэцім (пасля А.Міцкевіча і Т.Зана) паэтам. З 1820 узначаліў Блакітны (літаратурны) аддзел у складзе Таварыства філарэтаў. Арыштаваны 10.10.1823 у час выкрыцця тайных студэнцкіх згуртаванняў пры Віленскім ун-це. Зняволены ў базыльянскіх мурах да 22.10.1824. У зняволенні склаў рукапісны зборнік «Песенкі і іншыя вершы», які ўдалося перадаць на волю. Сасланы спачатку ў крэпасць Кізіл, у маі 1825 адпраўлены ва Уфу. У 1828 паступіў там на дзяржаўную службу. З 1830 жыў у Цверы. З 1833 пасяліўся ў Лепелі, дзе працаваў у кіраўніцтве Бярэзінскага канала. У 1841 атрымаў дазвол пераехаць на Навагрудчыну, працаваў у Шчорсаўскай бібліятэцы да смерці яе ўладальніка А.Храптовіча (1844). Вясной 1847 выехаў на лячэнне ў Друскенікі, дзе і памёр. Пахаваны ў в. Ротніца, цяпер Літва.

Тв.: Наваградскі замак: Творы. Мн., 1989; Выбр. тв. Мн., 1996.

Літ.: Windakiewicz S. Jan Czeczot. Krakуw, 1934; McMillin A. Jan Czeczot in Byelorussian and Polish literature // Journal оf Byelorussian Studies. 1969, № 1; Каханоўскі Г. Уральская ссылка Яна Чачота // Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984; БП, т. 6; АЗБ.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".