Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том II » ЧАТЫРКА Міхал
[1883, мяст. Любча Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — пасля 1939, Краснаярскі край, ГУЛАГ], педагог. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю, Віленскі педагагічны інстытут (матэматычны ф-т). Настаўнічаў на Навагрудчыне (в. Сенна, мяст. Мір, Навагрудак). З 1924 працаваў у Навагрудскай настаўніцкай гімназіі. У яго хаце хаваліся тыя, каго шукала паліцыя, — пераважна камсамольцы. Ч. праводзіў іх праз мяжу на савецкі бок. Пасля закрыцця польскімі ўладамі ў 1934 гімназіі пераведзены ў Зах. Польшчу (Цеханув). Пасля вер. 1939 вярнуўся ў Любчу. Арыштаваны НКВД. Загінуў у лагеры.
Літ.: Чэмер А. [Анішчык А.] Наваградская Беларуская Гімназія. Вільнюс, 1997.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.