Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЧАРОТ Міхась 

ЧАРОТ Міхась

[сапр.: Кудзелька Міхась Сымонавіч; іншыя псеўданімы: Максім Бяднейшы; Юрка Куртаты; В.Чарот; крыптанімы: М.К.; М.К-ка; Ч.М.; М.Ч.; М.Ч-т; Ч-т; 7.11.1896, мяст. Рудзенск Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, НКВД], паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч. У 1917 скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. Мабілізаваны ў армію; служыў афіцэрам запаснога палка ў Кузнецку. Вясной 1918 вярнуўся ў Мінск; пачаў настаўнічаць у бел. школе; паступіў у МВПІ. Спяваў у хоры Тэраўскага пры «Беларускай хатцы», быў старшынёй тэатральнай суполкі «Маладзік». Друкавацца пачаў у 1918. У 1919 член Белнацкама і створанай пры ім Вайсковай Рады. Быў адным з арганізатараў Беларускай камуністычнай арганізацыі, якая ў студз. 1920 утварылася з членаў «Маладой Беларусі». З 1920 супрацоўнік, у 1925—29 рэдактар газ. «Савецкая Беларусь». У 1922 апублікаваў першы зборнік вершаў «Завіруха». У 1923 удзельнічаў у стварэнні літаб’яднання «Маладняк», з якога выйшаў у канцы 1927. Некаторы час быў членам літаб’яднання «Полымя», потым уступіў у БелАПП. У 1922—24 кандыдат у члены, у 1924—31 член ЦВК БССР. У 1924 вучыўся ў Маскве ў Дзяржаўным інстытуце журналістыкі. У 1930-я г. працаваў загадчыкам літаратурнага сектара Дзяржаўнага выдавецтва БССР, кансультантам у кабінеце маладога аўтара СП БССР. Арыштаваны 24.1.1937; прыгавораны 28.10.1937 да расстрэлу. Апошні верш «Прысяга» (пра асабістую невінаватасць) запісаў на сцяне мінскай унутранай турмы НКВД, дзе яго ўбачыў і захаваў у памяці М.Хведаровіч. Рэабілітаваны ў 1956. Імем Ч. названы вуліцы ў Маладзечне і Рудзенску.

Тв.: Творы: У 3 т. Мн., 1932—1936; Зб. тв.: У 2 т. Мн., 1958; Выбраныя вершы і паэма «Босыя на вогнішчы». Мн., 1967; Выбранае. Мн., 1982.

Літ.: Ярош М. Міхась Чарот: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1963; Яго ж. Міхась Чарот. Мн., 1966; Песняр революционной романтики. Мн., 1983; БП, т. 6.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".